Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 7 человек

Абласны краязнаўчы конкурс-алімпіяда, прысвечаны Году народнага адзінства.

Дата: 4 декабря 2021 в 20:54
391 просмотр

04.12.2021 на базе гімназіі адбыўся абласны краязнаўчы конкурс-алімпіяда, прысвечаны Году народнага адзінства. 26 каманд з Гомеля і ўсіх 21 раёна Гомельскай вобласці спаборнічалі паміж сабой у трох турах.

1 тур “Гістарычны” быў прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны, якія адбываліся на тэрыторыі Гомельскай вобласці.

У 2 туры вучні дэманстравалі свае веды пра эпоху Румянцавых у гісторыі Расійскай імперыі, дзейнасць Пятра Аляксандравіча і Мікалая Пятровіча  Румянцавых на тэрыторыі Гомельшчыны.

3 тур “Праваслаўны”. У ім вучні успаміналі прэпадобную Ефрасінню Полацкую, святога благавернага князя Аляксандра Неўскага, княгіню Слуцкую святую праведную Сафію.

Каманда горада Гомеля, у якую ўваходзілі Парфенцоў Яўгеній, Герасіменка Валерыя, вучні гімназіі № 36 і Кукобнікаў Уладзіслаў, вучань гомельскага гарадскога ліцэя № 1 перамаглі ў Румянцаўскім туры і ў агульным камандным заліку па выніках трох тураў і атрымалі два дыплома І ступенні.

<style> iframe { margin: auto; } .icontainer { display: flex; justify-content: center; align-items: center; } </style>
<iframe src="https://docs.google.com/presentation/d/e/2PACX-1vRNsJuiSC9dwUdUULdkG6O1GhJZz6NlPi1IlwPR0P8K1H-Sj1EMtb6QKlEgJXLvsdb6Qiq1W8tw7lGd/embed?start=true&loop=true&delayms=5000" frameborder="0" width="480" height="389" allowfullscreen="true" mozallowfullscreen="true" webkitallowfullscreen="true"></iframe> <iframe src="https://docs.google.com/presentation/d/e/2PACX-1vTt9od6VOSYYiBH76QOXmaC5LnCEhVfaYyEij9K-znUaUkQvmJr5P-sVeYOUFLbyhW_4gfNB61Bz81W/embed?start=true&loop=true&delayms=5000" frameborder="0" width="300" height="389" allowfullscreen="true" mozallowfullscreen="true" webkitallowfullscreen="true"></iframe>

Віншуем вучняў і жадаем, каб веды, якія яны паказалі падчас конкурсу, умацоўваліся і пашыраліся. На вас, маладых, ляжыць вялікая адказнасць, але і выпаў вам вялікі гонар: развіваць далей родную мову, узбагачаць свой народ ведамі і культурай!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.