Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 6 человек

Гімназія сёння

Дата: 15 марта 2020 в 15:41, Обновлено 24 сентября 2024 в 15:46

АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ЎСТАНОВЫ

Год увядзення ў эксплуатацыю: 1972 г.

Праектная напаўняльнасць: 944 вучняў

Фактычная напаўняльнасць: 1074 вучняў

Юрыдычны адрас установы: 246029, г. Гомель, вул. Бр. Лізюковых, 16

Тэлефоны:

дырэктар: 23-13-17;

прыёмная: 23-13-17;

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце (старэйшая школа): 26-48-65;

намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце: 26-48-65;

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце (пачатковая школа): 26-49-04;

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце: 26-59-84;

намеснік дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце: 26-52-45.

Матэрыяльна – тэхнічная база:

Колькасць кабінетаў – 45,

з іх: пачатковая школа:      

   13 – вучэбныя;

   1 – спальні;

старэйшы блок:

кабінет фізікі – 1;

кабінет хіміі – 1;

кабінет інфарматыкі –2;

кабінет біялогіі – 1;

майстэрні: абслугоўваючай працы – 1;

слясарная – 1;

сталярная – 1.

Спартыўная зала – 1       

Кабінет СППС –1

Актавая зала – 1             

Бібліятэка – 1                  

Музеі:  Мемарыяльны музей братоў Лізюковых;

этнаграфічны “Беларуская хата”.

Рэжым работы ўстановы – двузменны (3, 4, 6, 7 класы - другая змена),

для 1 - 11 класаў  - 6-ці дзённы  вучэбны  тыдзень.

Плошча памяшканняў гімназіі – 6 861 м². На аднаго вучня прыходзіцца 13,73 м² плошчы, што адпавядае сацыяльным стандартам (8 м²).

У гімназіі маецца неабходная колькасць вучэбных кабінетаў і лабараторый, майстэрняў, фізкультурна-спартыўных збудаванняў. Урокі фізічнай культуры і здароўя, пазакласныя спартыўна-масавыя мерапрыемствы праводзяцца ў спартыўнай зале, на гімназічным стадыёне (плошча – 2 664 м²).

Спартыўная зала знаходзіцца на 2-ім паверсе. Забяспечанасць спартыўнымі пласкаснымі збудаваннямі складае 5,5 м² на аднаго вучня пры нарматыве 1,62 м², збудаваннямі спартыўнага прызначэння 1,3 м² на аднаго вучня пры нарматыве 0,5 м²​​​​​​​.

Харчаванне вучняў арганізавана ў гімназічнай сталоўцы, абедзенная зала разлічана на 220 пасадачных месцаў. Харчуецца 100 % вучняў. Вучні, якія наведваюць групу падоўжанага дня, харчуюцца два разы на дзень. Меню снеданняў, абедаў дастаткова разнастайнае і насычанае.

У гімназіі маецца бібліятэка, якая забяспечвае вучняў і настаўнікаў навуковай, вучэбнай, мастацкай літаратурай, перыядычнымі выданнямі.

Асноўныя кірункі работы:

  • Працягваць работу па павышэнні якасці адукацыі.
  • Аптымізаваць і ўдасканальваць сістэму арганізацыі самаадукацыі настаўнікаў. Арганізаваць работу Школы ўдасканальвання педагагічнага майстэрства.
  • Укараняць сістэмныя формы работы з адоранымі вучнямі па падрыхтоўцы да выніковага ўдзелу ў алімпіядах, творчых і даследчых конкурсах.
  • Удасканальваць сістэму метадычнай работы, накіраваную на павышэнне якасці арганізацыі і правядзення ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў.
  • Працягваць работу па прапагандзе, распаўсюджванні перадавога педагагічнага вопыту на ўзроўні вобласці і рэспублікі, наладжваць сістэму работы па прапагандзе вопыту на сайце гімназіі і праз перыядычны друк.
  • Удасканальваць работу па адпрацоўцы навыкаў тэсціравання вучняў з мэтай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання. Забяспечваць якасную падрыхтоўку вучняў гімназіі да выніковай атэстацыі, паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
  • Удасканальваць работу педагагічнага калектыву па стварэнні сістэмы эфектыўнага прафесійнага самавызначэння старшакласнікаў.
  • Арганізоўваць  педагагічную  падтрымку сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
  • Працягваць дзейнасць па аднаўленні вучэбна-метадычных комплексаў вучэбных кабінетаў.
  • Удасканальваць псіхолага-педагагічную сістэму суправаджэння адораных вучняў, рэалізоўваць індывідуальныя маршруты іх падрыхтоўкі да алімпіяды.
  • Працягваць работу па пашырэнні адзінай адукацыйнай прасторы гімназіі. актывізаваць работу настаўнікаў па ўдасканальванні медыятэкі гімназіі.
  • Працягваць работу па

-фарміраванні свядомасці і самастойнасці  гімназістаў праз дзейнасць органаў дзіцячага самакіравання, актывізацыю работы першасных арганізацый БРПА і БРСМ,  Савета  гімназістаў,  далучэнне да іх работы  новых членаў.

-стварэнні  сістэмы  першасных  органаў  дзіцячага  самакіравання  ў  класных  калектывах,  павышэнне  іх  ролі  ў  сістэме  арганізацыйна-выхаваўчай  работы.

-актывізацыі  выніковасці  дзейнасці  ўсіх  гурткоў  і  секцый.

-сістэматызацыі і практычнай арыентацыі дзейнасці  СППС.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.