Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 7 человек

ГІСТОРЫЯ - ЖЫВАЯ ПАМЯЦЬ

Дата: 12 января 2024 в 11:14, Обновлено 13 января 2024 в 11:27
58 просмотров

12 студзеня 2024 года ў гімназіі № 36 г. Гомеля імя І.Мележа прайшоў Адзіны ўрок, прымеркаваны да 80-годдзя трагедыі ў вёсцы Ала, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны нямецкімі карнікамі было знішчана за адзін вечар 1750 чалавек, 950 з якіх - дзеці.
Удзел у Адзіным уроку памяці вёскі Ала прыняла вязніца фашысцкага лагера Ганна Сяргееўна Міхайлава і галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Гомельскага гарвыканкама Марына Аляксандраўна Лосева. Ганна Сяргееўна распавяла вучням гісторыю свайго трагічнага дзяцінства, апаленага вайной. Страшэнныя факты ўласных пакут і гібелі яе родных і знаёмых уразілі вучняў і пакінулі глыбокі след у душах гімназістаў
Гэта гісторыя нашай Радзімы, якую кожны беларус павінен памятаць і ведаць.

Гімназісты прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні тэмы генацыду  беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 
Пачатак памятнага мерапрыемства адбыўся каля экспазіцыі музея братоў Лізюковых, прысвечанай генацыду беларускага народа. Затым урок быў працягнуты для вучняў 9-11 класаў у актавай зале. 
Дзякуючы стэндам з матырыяламі дзяржаўнага архіву Гомельскай вобласці і відэаматэрыялам, прадстаўленым падчас Адзінага ўрока, уражанне ад тэмы ўзмацнялася і кранала кожнага прысутнага.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.