Вучні і настаўнікі гімназіі 36 прынялі ўдзел у тэлемосце з установамі адукацыі г. Варонежа (РФ)

Дата: 24 января 2024 в 16:53
85 просмотров

Тэлемост, прысвечаны 81 гадавіне вызвалення Варонежа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Мерапрыемства з удзелам школ Гомеля праходзіла ў цэнтры "Патрыётыка" ГДУ імя Ф. Скарыны.
Каштоўным для вучняў гімназіі - актыву музея братоў Лізюковых - было тое, што падчас тэлемоста абмяркоўваліся невядомыя факты аб вызваленні Варонежа, была атрымана інфармацыя, знойдзеная паводле даследавання гібелі А. Лізюкова, які быў перазахаваны ў Варонежы. Нашчадак Лізюковых І. Афанасьеў, супрацоўнік універсітэта, і вучні гімназіі адказвалі на пытанні вучняў Вольгінскай школы Паўлоўскага раёна Варонежскай вобласці, у тым ліку, аб дзейнасці музея і захаванні памяці аб героях Вялікай Айчыннай вайны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.