Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 7 человек

Удзельнікі дэлегацыі наведалі "Замак Гарыбальдзі"

Дата: 24 апреля 2024 в 13:30
26 просмотров

Новыя ўражанні атрымалі ўдзельнікі дэлегацыі ад наведвання "Замка Гарыбальдзі" - гэты неверагодна прыгожы турыстычны комплекс, размешчаны на беразе Жыгулёўскага мора ў вёсцы Храшчоўка Самарскай вобласці, улюбляе ў сябе з першага погляду. Кажуць, што гэта адзіны ў Расіі сучасны замак у неагатычным стылі, пабудаваны па прынцыпе гістарычнай рэканструкцыі. Дэлегацыі гімназіі ў кампаніі ўжо любімых вучняў і настаўнікаў 132 школы Самары, выпала магчымасць любавацца прыгажосцю фасадаў замка і скульптурных кампазіцый, праводзіць фота- і відэаздымку, адпачываць на ўслончыках у цені дрэў, і нават наладзіць працэс асваення сярэднявечных танцаў. Уся гэтая пышнасць пакінула незгладжальнае ўражанне. Прыгажосць Жыгулёўскага мора эмоцыі толькі ўзмацніла. Хочацца сказаць словы падзякі стваральнікам гэтай цудоўнай архітэктурнай фантазіі, але галоўнае, прымаючаму беларускую делегацыю боку

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.