Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 7 человек

Вучаніца гімназіі Пашэчка Соф'я прыняла ўдзел у Цырымоніі ўзнагароджання Сусветнага конкурсу «Мост кітайскай мовы»

Дата: 11 июня 2024 в 21:30
29 просмотров

7 чэрвеня 2024 года вучаніца гімназіі 36 г. Гомеля імя І.Мележа Пашэчка Соф'я прыняла ўдзел у Цырымоніі ўзнагароджання Сусветнага конкурсу «Мост кітайскай мовы» 2024 сярод студэнтаў і школьнікаў Рэспублікі Беларусь.

Па традыцыі, кожнаму лаўрэату конкурсу былі ўручаны каштоўныя падарункі ад пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Поспех у конкурсе быў бы немагчымы без адданага сваёй справе выкладчыку кітайскай мовы Цімашэнка Вользе Іванаўне, якая робіць усё магчымае, каб стварыць умовы для вывучэння кітайскай мовы. Дзякуючы ёй ўсё больш людзей асвойваюць кітайскую мову, разумеюць кітайскую культуру, цэняць прыгажосць кітайскай мовы і непаўторнае зачараванне кітайскіх іерогліфаў.

Ганаровымі гасцямі Цырымоніі ўзнагароджання з'яўляліся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР ў РБ спадар Се Сяоюн, намеснік міністра адукацыі РБ Кадлубай А.У., рэктар МДЛУ Лапцева Н.Я., старшыня Асацыяцыі беларуска-кітайскай дружбы, Дырэктар РІКК БДУ Тозік А.А., а таксама дырэктара інстытутаў Канфуцыя ў Беларусі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.