ПЕРАМОГА навучэнцаў гімназіі ў намінацыі "Лепшы ўдзельнік Гадзіны памяці"

Дата: 12 июня 2024 в 08:34
62 просмотра

ПЕРАМОГА навучэнцаў гімназіі ў намінацыі "Лепшы ўдзельнік Гадзіны памяці" ў рэспубліканскай Гадзіне памяці-пісьмовым уроку "Каханне і подзвіг", прысвечаны героям Вялікай Айчыннай вайны Зінаідзе Тусналобавай і Іосіфу Марчанку.
Мерапрыемства пачалося з прагляду відэафільма і аповеду пра лёс і жыццё герояў, пасля чаго вучні 11 класа змаглі паразважаць пра такія якасці як вернасць, самаахвярнасць, адказнасць, мужнасць, павага, клопат.
Гэтыя каштоўнасці ў вышэйшай ступені ўвасоблены ў адносінах ваеннай медсястры Зінаіды Тусналобавай і афіцэра Чырвонай Арміі Іосіфа Марчанкі. Мерапрыемства ўразіла і закранула сэрцы дзяцей.Сваё стаўленне да подзвігаў яны выказалі ў сваіх сачыненнях.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.