Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 7 человек

Тэматычныя пляцоўкі падчас канферэнцыі. 22.08.2024

Дата: 17 сентября 2024 в 13:51, Обновлено 17 сентября 2024 в 14:05
16 просмотров

Падчас канферэнцыі працавалі тэматычныя пляцоўкі, на якіх былі прадстаўлены эфектыўныя інавацыйныя практыкі, як умова павышэння якасці і даступнасці адукацыі, выставы, якія вызначаюць стратэгічныя прыярытэты выхаваўчай прасторы ўстаноў адукацыі горада. 

Гімназія прадставіла свой вопыт у трох лакацыях: 

Карцель Вольга Мікалаеўна прадэманстравала  эфектыўны вопыт у галіне выкарыстання на ўроках і ў пазаўрочнай дзейнасці метадаў стратэгіі Фарсайта. 

Дзейнасць мемарыяльнага музея братоў Лізюковых была яскрава прадстаўлена пры дапамозе выставачнага модуля музея, віртуальнай экскурсіі і часткі экспазіцыі, якую прадставіла загадчык музея Вярбіцкая Вольга Міхайлаўна. 

Вынікі работы ў гімназіі клуба робататэхнікі і электронікі прадэманстраваў вучань 7 класа Агіевіч Арцем. 

У комплексе сістэму выхаваўчай работы гімназіі прадставіла дырэктар Бярыдзэ Алена Аляксееўна.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.