Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 7 человек

Вучні 4 "Г" класа наведалі філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава.

Дата: 4 ноября 2024 в 19:06
21 просмотр

Вучні 4 "Г" класа наведалі філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава. Пазнаеміліся з экспазіцыяй "Шлях крыжа" Выстава апавядае пра месца крыжа, аднаго з першых сімвалаў чалавецтва, ва ўсіх праяўленнях жыццядзейнасці чалавека (найперш за ўсё хрысціяніна). Ад нараджэння, насычанасць знакамі і сімваламі праз увесь жыццёвы шлях, да пахавання.‼️

Тут прадстаўленыя беларускія народныя праваслаўныя і стараабрадніцкія іконы, крыжы-распяцці, сшыткі з малітвамі, а таксама экспедыцыйныя фота, ручнікі, і яшчэ багата чаго. Вучням асабліва спадабаўся мастар -клас па ткацтву, які дазволіў адчуць жывую традыцыю і нават трапіць у старадаўнія часы, калі нашы продкі самі ткалі палатно, з якога шылі адзенне, ручнікі  і г.д. Яны нават паспрабавалі папрацаваць на гэтых ткацкіх станках.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.