Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 7 человек

РЭСПУБЛIКАНСКI семінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі на тэму "Музейная прастора як эфектыўная мадэль выхавання дзяцей і моладзі"!

Дата: 9 декабря 2024 в 22:24, Обновлено 9 декабря 2024 в 22:30
27 просмотров

У гімназіі №36 горада Гомеля, вядомай сваімі багатымі традыцыямі музейнай педагогікі і ўнікальнымі экспазіцыямі мемарыяльнага музея братоў Лізюковых і этнаграфічнага музея "Беларуская хата", адбыўся РЭСПУБЛIКАНСКI семінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі на тэму "Музейная прастора як эфектыўная мадэль выхавання дзяцей і моладзі"!

Загадчыкі музеяў гімназіі Вярбіцкая Вольга Міхайлаўна і Багорка Кацярына Аляксандраўна прадставілі ўдзельнікам семінара багаты досвед працы з дзецьмі, прадэманстраваўшы эфектыўнасць выкарыстання музейнай прасторы ў адукацыйных і выхаваўчых мэтах

Дырэктар гімназіі Бярыдзэ Алена Аляксееўна прэзентавала ўнікальную адукацыйную і выхаваўчую прастору гімназіі, падкрэсліўшы сінэргію паміж класічнай адукацыяй і музейнай педагогікай

Высокую ацэнку арганізацыі работы ў галіне музейнай педагогікі Гомеля, і гімназіі № 36 у прыватнасці, дала Кравец Аляксандра Яўгенаўна, загадчык краязнаўчага аддзела рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.?
✅У рабоце семінара прынялі актыўны ўдзел яго арганізатары: дырэктар ДУА «Гомельскі абласны цэнтр турызму і экалогіі дзяцей і моладзі» Марозаў Антон Леанідавіч і намеснік дырэктара  Пісарэнка Вольга Васільеўна.?
?Семінар прайшоў на высокім прафесійным узроўні і стаў плённай пляцоўкай для абмену досведам і абмеркавання перспектыў развіцця музейнай педагогікі ў Беларусі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.