Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 7 человек

Конкурс рытарычнага майстэрства "Гавары са мной па-беларуску".

Дата: 10 декабря 2024 в 18:32
83 просмотра

Сёння ў зале гімназіі 36 г.Гомеля сабраліся вучні 9-11 класаў Гомельскай вобласці, якія адчулі прыгажосць роднага слова і назаўсёды   зразумелі  яго  вялікі  кошт  і  магчымасці. Яны для сябе вырашылі  працягваць  важную справу - берагчы родную мову і заставацца сапраўднымі сынамі цудоўнай зямлі беларускай.
Адкрыццё конкурсу рытарычнага майстэрства ў гімназіі, як заўсёды, прайшло на высокім узроўні, задаўшы пазітыўны настрой удзельнікам на ўвесь перыяд спаборніцтваў.

Асабліва важна, каб маладыя людзі ўсведамлялі значнасць захавання беларускай мовы як неад'емнай часткі нацыянальнай ідэнтычнасці, умелі яскрава і выразна выказваць свае думкі на роднай мове. Толькі праз асэнсаванае выкарыстанне мовы мы можам захаваць і прымножыць культурнае багацце Беларусі і перадаць яе будучым пакаленням.
Так у гімназіі 36 прайшоў абласны конкурс рытарычнага майстэрства "Гавары са мной па-беларуску".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.