03.01.2025 Лагер «Сузор’е”

Дата: 4 января 2025 в 18:42
164 просмотра

03.01.2025 Лагер «Сузор’е”
Апошні дзень у лагеры "Сузор’е” быў вельмі цікавым і насычаным. Выхаванцы другога атрада наведалі бібліятэку,  дзе прынялі ўдзел у майстар - класе "Зімовыя цуды". Першы атрад з радасцю правёў час на мерапрыемстве "Сябраваць ці не" з педагогам-псіхолагам гімназіі.
Прынялі ўдзел і ў віктарыне "Здаровае харчаванне - мой выбар", дзе з цікавасцю падзяліліся сваімі думкамі на тэму "Здаровае харчаванне".
Не абышоўся дзень і без спорту. Выхаванцы з задавальненнем паказалі сваю спартыўную падрыхтоўку і камандны дух у час правядзення спартландыі. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.