дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Віктараўна Даўгала правяла сустрэчу з грамадскасцю, выбаршчыкамі, якія ўпершыню галасуюць, а таксама арганізатарамі выбарчага працэсу.

Дата: 26 января 2025 в 22:02
38 просмотров

Сёння на выбарчых участках і ў холе гімназіі 36 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Віктараўна Даўгала правяла сустрэчу з грамадскасцю, выбаршчыкамі, якія ўпершыню галасуюць, а таксама арганізатарамі выбарчага працэсу.
У ходзе наведвання  ўчасткаў адбыўся адкрыты і змястоўны дыялог, а таксама жывыя зносіны па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну і краіны ў цэлым.
Такі дыялог, які праходзіць непасрэдна ў месцах галасавання, дазваляе выбаршчыкам наўпрост задаць хвалюючыя іх пытанні і атрымаць кампетэнтныя адказы, а таксама садзейнічае ўмацаванню ўзаемаразумення паміж грамадзянамі і прадстаўнікамі ўлады, ствараючы атмасферу адкрытасці і даверу

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.