Пасяджэнне Савета гімназістаў

Дата: 31 января 2025 в 18:40
42 просмотра

Сёння адбылося пасяджэнне Савета гімназістаў, на якім былі падведзены прамежкавыя вынікі работы за першае паўгоддзе, праведзены аналіз дасягненняў і вызначаны напрамкі далейшага развіцця. Актыўныя вучні гімназіі абмеркавалі бягучыя праекты і згенеравалі свежыя ідэі на другое паўгоддзе, імкнучыся зрабіць жыццё гімназіі яшчэ больш насычаным і цікавым. Кульмінацыяй пасяджэння стала аднагалоснае галасаванне за стварэнне ў гімназіі клуба ЮНЕСКА, у сувязі з чым намечана распрацаваць падрабязны план работы будучага клуба, уключаючы размеркаванне абавязкаў, вызначэнне задач развіцця і перспектыў на бліжэйшую будучыню.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.