З прафарыентацыйнай гутаркай гімназію наведала Вікторыя Станіславаўна, якая прадставіла вучням 8-9 класаў "Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л.С. Выгоцкага»

Дата: 19 февраля 2025 в 10:18
41 просмотр

З прафарыентацыйнай гутаркай гімназію наведала Вікторыя Станіславаўна, якая прадставіла вучням 8-9 класаў "Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л.С. Выгоцкага», 
з прафарыентацыйнай гутаркай. Яна таксама адказала на пытанні вучняў, як падрыхтавацца да паступлення ў педагагічны каледж. Вучні  даведаліся, што прафесія настаўніка патрабуе ад чалавека такіх якасцяў, як любоў да дзяцей, адказнасць, стрэсаўстойлівасць, камунікабельнасць, цярпенне. Даведаліся, што настаўнікі могуць працаваць у розных адукацыйных установах, такіх як школы, дзіцячыя сады, ліцэі, гімназіі, каледжы.
 Вучні атрымалі адказы на пытанні аб спецыяльнасцях, якія можна атрымаць у каледжы, аб умовах пражывання і навучання, аб магчымасці мэтавай падрыхтоўкі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.