У рамках тыдня нулявога траўматызму ў нашай гімназіі прайшоў важны занятак па аказанні першай дапамогі!

Дата: 1 марта 2025 в 17:15
66 просмотров

У рамках тыдня нулявога траўматызму ў нашай гімназіі прайшоў важны занятак па аказанні першай дапамогі! 

Сёння ў 10.00 педагагічныя работнікі і тэхнічны персанал сабраліся, каб асвоіць ключавыя навыкі, якія могуць выратаваць жыцці. 

Навучанне прайшло ў прыязнай атмасферы. Удзельнікі актыўна задавалі пытанні і дзяліліся досведам. Мы ўпэўненыя, што гэтыя веды дапамогуць нам гарантаваць бяспеку нашых вучняў і стварыць спрыяльнае становішча ў гімназіі! 

 Разам мы зможам зрабіць наш свет больш бяспечным! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.