Вучні гімназіі, якія знаходзяцца на аздараўленні ў ДРАЦ "Жамчужына", працягваюць вывучэнне гістрыі сваёй краіны.

Дата: 21 марта 2025 в 19:19, Обновлено 21 марта 2025 в 19:25
15 просмотров

Вучні гімназіі, якія знаходзяцца на аздараўленні ў ДРАЦ "Жамчужына", працягваюць вывучэнне гістрыі сваёй краіны. 
 7 сакавіка 2025 года яны наведалі Ушацкі раён Віцебскай вобласці. Першы прыпынак "Музей народнай славы" , дзе адбылося знаёмства з гісторыяй пасёлка Ушачы. Самыя хвалюючыя моманты былі перажыты ў залах, якія прысвечаны перыяду Вялікай Айчыннай вайны, вельмі зацікавіў аповед пра арганізацыю партызанскага руху. Не пакінула раўнадушнымі наведванне Партызанскай карціннай галерэі.

Другі прыпынак Мемарыяльны комплекс "Прарыў" - помнік партызанскай славы, мемарыял на месцы прарыву варожай блакады 5 мая 1944 года партызанамі Полацка-Лепельскай зоны ў 7 кіламетрах ад г.п. Ушачы. Побач знаходзіцца імправізаваная партызанская вёска, якая ўключае: жылую і штабную зямлянкі; партызанскую друкарню; лясную школу – месца, дзе падчас вайны вучыліся дзеці партызан і мясцовых жыхароў.

Прыпынак трэці - Музей-сядзіба В. У. Быкава. Музей размешчаны ў адноўленай сядзібе сям'і Быкавых. На тэрыторыі сядзібы — дом,  хлеў, гумно, дрэвы. У доме адноўлены побыт Быкавых, прадстаўлены прадметы і рэчы, якія належалі сям'і. У экспазіцыі музея знаходзяцца дакументы, фотаздымкі, творы В. У. Быкава, копіі малюнкаў і асабістыя рэчы народнага пісьменніка.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.