Сёння, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, вучні гімназіі праводзяць апошнія трэніроўкі перад нясеннем  "Вахты памяці"

Дата: 21 марта 2025 в 20:10
10 просмотров

Сёння, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, вучні гімназіі праводзяць апошнія трэніроўкі перад нясеннем
 "Вахты памяці"

Нясенне Вахты Памяці - не проста традыцыя, гэта спосаб выказаць павагу і падзяку тым, хто аддаў свае жыцці за нашу свабоду і незалежнасць!

Менавіта тут захоўваецца памяць, выхоўваецца сапраўдны грамадзянін, патрыёт сваёй краіны.??

Той, хто стаяў каля вечнага агню, які ўвасабляе сабой памяць народа аб тых, хто падарыў нам светлую будучыню, ужо ніколі не зможа гэтага забыцца.

Вахта Памяці выхоўвае пачуццё гонару за сваю краіну. Менавіта для сучасных дзяцей Вахта Памяці не страціла сваёй актуальнасці. У гэтым узросце закладваецца падмурак, які дапамагае ім расці і развівацца на працягу ўсяго жыцця.

У наш час вельмі важна захоўваць традыцыі, ведаць гісторыю Радзімы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.