24 красавіка ў гімназіі 36 прайшло мерапрыемства "Школа Актыўнага Грамадзяніна" на тэму "Моладзь—час выбару"

Дата: 25 апреля 2025 в 19:29
25 просмотров

24 красавіка ў гімназіі 36 прайшло мерапрыемства "Школа Актыўнага Грамадзяніна" на тэму "Моладзь—час выбару", якое дазволіла вучням задумацца пра ролю маладога пакалення ў мінулым і сучаснасці.
Вучні абмяркоўвалі,якія выбары стаяць перад імі сёння: прафесія, грамадзянская пазіцыя, патрыятызм, валанцёрства. Гаварылі пра выбар моладзі ў гады вайны, пра подзвігі.
✅Адмысловай "жывой" часткай мерапрыемства стала выступленне супрацоўніка Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб'яднанняў Гомельскай вобласці Жыневай Ірыны Уладзіміраўны, якая прыехала да вучняў з унікальным кінапаказам. Дэманстраваўся дакументальны фільм, створаны на аснове арыгінальных  кадраў 1941-1945 гадоў з фондаў архіва. На экране—рэальныя вобразы вайны:баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі,жыццё ў тылу, моманты вызвалення гарадоў.  
??Мерапрыемства паказала, што выбар моладзі—гэта не толькі асабістая будучыня, але і адказнасць перад пакаленнямі пераможцаў. У 1940-я яны змагаліся за свабоду,сёння—за праўду і памяць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.