Самыя актыўныя і ініцыятыўныя ўдзельнікі БРПА і БРСМ нашай гімназіі наведалі ўрачысты парад, прысвечаны Дню Перамогі.

Дата: 12 мая 2025 в 18:04
36 просмотров

Самыя актыўныя і ініцыятыўныя ўдзельнікі БРПА і БРСМ нашай гімназіі наведалі ўрачысты парад, прысвечаны Дню Перамогі. Моладзь з запалам назірала за парадам, адчуваючы гонар за подзвіг воінаў, якія змагаліся за мір і свабоду.

Хлопцы і дзяўчаты актыўна ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы выставачных экспазіцый, прысвечаных гераічнай гісторыі нашага горада.

Такія мерапрыемствы не толькі ўзмацняюць патрыятычны дух, але і дапамагаюць маладому пакаленню ўсвядоміць значнасць гісторыі, пераемнасці пакаленняў і адказнасці за будучыню. Гэта не проста дзень памяці — гэта сведчанне таго, што подзвігі мінулага жывуць у сэрцах сучаснай моладзі

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.