На Дзень Перамогі гімназія прыняла ўдзел у стварэнні экспазіцыі на набярэжнай, прысвечанай гістарычным мясцінам Гомеля і іх значэнню ў ваенныя гады.

Дата: 12 мая 2025 в 18:05
27 просмотров

«Гомель класічны: гісторыя ў абліччы горада»

 На Дзень Перамогі гімназія прыняла ўдзел у стварэнні экспазіцыі на набярэжнай, прысвечанай гістарычным мясцінам Гомеля і іх значэнню ў ваенныя гады. Асаблівая ўвага была нададзена вуліцам, што сталі сведкамі гераізму, аднаўлення і культурнага росквіту. 

На выставе наведвальнікі змаглі ўбачыць рэдкія фатаграфіі знакавых мясцін, пазнаёміцца з гісторыяй славутасцей роднага Гомеля. Атмасфера напоўнілася павагай і захапленнем, бо экспазіцыя стала напамінам пра тое, як мінулае фармуе сучаснасць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.