Рэспубліканскі Апошні званок

Дата: 25 мая 2025 в 18:24
31 просмотр

15 нашых гімназістаў атрымалі пачэснае права прыняць удзел у рэспубліканскім Апошнім званку!  У суправаджэнні класнага кіраўніка Бурміч Марыны Аляксандраўны і пад пільнай увагай дырэктара гімназіі Бярыдзэ Алены Аляксееўны адзінаццацікласнікі правядуць сёння вечар весела і з карысцю. 

Асабліва прыемна, што Гомель прымае такое важнае мерапрыемства ў статусе моладзевай сталіцы - гэта яшчэ раз пацвярджае, што наш горад - цэнтр маладых талентаў і ідэй! 

Віншуем нашых выпускнікоў! Няхай наперадзе ў іх будзе шмат новых перамог і яркіх момантаў! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.