12.06.2025 . "Цудоўны свет кнігі"

Дата: 12 июня 2025 в 21:28
20 просмотров

12.06.2025 . "Цудоўны свет кнігі"
 У выхаваўча-аздараўленчым лагеры дзённага знаходжання "Сузор'е" дзень  пачаўся з сустрэчы з супрацоўнікамі ДУ "Гомельскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”. Супрацоўнікі цэнтра правелі для выхаванцаў хвілінку здароўя "Здаровае харчаванне летам". Вучні з вялікім задавальненнем узгадалі ўсе правілы здаровага харчавання. 
Паспрабаваць сябе ў праграмаванні розных фігур выхаванцы ІІІ атрада змаглі падчас наведвання Тэхнапарку.
А выхаванцы ІІ атрада разам з супрацоўнікамі СППС правялі гульню - віктарыну "У промнях святлафора", а пасля наведалі філіал 2 ДУ "Сетка публічных бібліятэк г. Гомеля". Для іх была праведзена пляцоўка "Захавальнікі мудрасці". Дзеці праявілі актыўнасць і паказалі свае веды!
Яшчэ адзін цікавы дзень у лагеры!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.