Напярэдадні 22 чэрвеня — Дня ўсенаароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа — у гімназіі адбыўся шэраг грамадзянска-патрыятычных мерапрыемстваў.

Дата: 24 июня 2025 в 20:37
14 просмотров

Напярэдадні 22 чэрвеня — Дня ўсенаароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа — у гімназіі адбыўся шэраг грамадзянска-патрыятычных мерапрыемстваў.

Гімназісты ўсклалі кветкі да памятных месцаў, наведалі мемарыяльны музей братоў Лізюковых, дзе пазнаёміліся з героіка-трагічнымі старонкамі ваеннай гісторыі. Асобнае месца занялі кінапаказы, падчас якіх навучэнцы праглядзелі фільмы пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны і далучыліся да абмеркаванняў і дыспутаў, прысвечаных гераізму беларускага народа і значэнню мірнага жыцця.

Такія мерапрыемствы спрыяюць фарміраванню патрыятычных якасцей, павагі да гістарычнай памяці і ўсведамлення цаны мірнага неба над галавой

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.