Мемарыяльны музей братоў Лізюковых прызнаны лепшым у намінацыі "Лепшая экскурсія"

Дата: 1 июля 2025 в 20:23
25 просмотров

Мемарыяльны музей братоў Лізюковых прызнаны лепшым у намінацыі "Лепшая экскурсія"  
 У рамках міжнароднага агляду-конкурсу школьных музеяў краін-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў "Без мінулага няма будучыні" Мемарыяльны музей братоў Лізюковых атрымаў галоўную ўзнагароду ў намінацыі "Лепшая экскурсія" 
Конкурс, мэтай якога з’яўляецца захаванне гістарычнай памяці і падтрымка моладзевых ініцыятыў, сабраў удзельнікаў з розных краін СНД. 
Экскурсавод музея — Васількоў Уладзіслаў — прадэманстраваў глыбокія веды, эмацыйную ўключанасць і творчы падыход да падачы матэрыялу
Гэтая перамога — яшчэ адзін доказ таго, што памяць пра герояў жыве, а школьныя музеі застаюцца важнымі цэнтрамі патрыятычнага выхавання моладзі ??  
Свой поспех у конкурсе Мемарыяльны музей дамогся дзякуючы прафесіяналізму, энтузіязму і адданасці свайго кіраўніка - Вярбіцкай Вольгі Міхайлаўны  Дзякуем за падрыхтоўку і падтрымку!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.