1 ліпеня 2025 года, напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, удзельнікі валанцёрскага атрада «ДАР» правялі патрыятычную акцыю, прымеркаваную да гэтай знакавай даты.

Дата: 1 июля 2025 в 20:25
28 просмотров

1 ліпеня 2025 года, напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, удзельнікі валанцёрскага атрада «ДАР» правялі патрыятычную акцыю, прымеркаваную да гэтай знакавай даты.

 У межах ініцыятывы маладыя людзі распрацавалі тэматычныя віншавальныя паштоўкі для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Кожная паштоўка была аформлена з асаблівай увагай і цеплынёй, адлюстроўваючы падзяку і павагу да подзвігу герояў, якія падарылі нам мірнае неба над галавой.

 Паштоўкі будуць ўручаны ветэранам асабіста, каб кожны з іх адчуў клопат і ўдзячнасць маладога пакалення.

 Акцыя стала часткай больш шырокай праграмы мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне гістарычнай памяці і развіццё грамадзянска-патрыятычнага выхавання сярод моладзі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.