Свята жыцця і незалежнасці: валанцёры атрада «Дар» павіншавалі маладых мам у раддоме Гомеля

Дата: 5 июля 2025 в 11:37
38 просмотров

Свята жыцця і незалежнасці: валанцёры атрада «Дар» павіншавалі маладых мам у раддоме Гомеля 

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь валанцёрскі атрад «Дар» разам з навучэнцамі школ горада Гомеля прыняў удзел у штогадовай абласной маладзёжнай акцыі, арганізаванай ГА «БРСМ». Месцам правядзення стала Гомельская абласная клінічная бальніца, а менавіта — радзільнае аддзяленне, дзе нараджаецца новае жыццё.

Маладым маці былі ўручаны памятныя падарункі, напоўненыя цеплынёй і клопатам, а яркі флэшмоб ад валанцёраў стаў сапраўдным сюрпрызам, доручы ўсмешкі і станоўчую энергію ўсім прысутным. Атмасфера свята і душэўнага цяпла аб'яднала ўдзельнікаў акцыі, супрацоўнікаў бальніцы і яе гасцей.

 «Мы хочам, каб кожная мама адчула падтрымку, любоў і святочны настрой. Дзень Незалежнасці — гэта свята жыцця, свабоды і будучыні, а дзеці — яго галоўны сімвал», — адзначылі арганізатары.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.