Кіналектар «Лета святочнага дзяцінства»: разважанні пра шчасце

Дата: 9 июля 2025 в 19:17
19 просмотров

Кіналектар «Лета святочнага дзяцінства»: разважанні пра шчасце

У межах культурна-адукацыйнага праекта гімназісты прынялі ўдзел у кіналектары «Лета святочнага дзяцінства». Гэта быў не проста сумесны прагляд фільма, а і магчымасць задумацца пра вечныя каштоўнасці — радасць, сяброўства, цяпло сямейных адносін і, безумоўна, пра шчасце.

Пасля прагляду фільма навучэнцы абмяркоўвалі, што такое шчасце і як яно праяўляецца ў жыцці кожнага чалавека. Хтосьці ўзгадваў шчаслівыя моманты ў сямейным коле, іншыя — дасягненне мэтаў ці магчымасць быць карысным для іншых. Абмеркаванне атрымалася шчырым і жывым, а галоўнае — дапамагло навучэнцам паглядзець на звыклыя рэчы пад новым вуглом.

 Кіналектар стаў цёплым месцам спалучэння мастацтва і асабістых перажыванняў. Ён паказаў, што шчасце часта побач — у летнім сонцы, у ўсмешцы сябра, у добрым слове. Галоўнае — навучыцца заўважаць яго і цаніць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.