Сацыяльна-псіхолага-педагагічнай службай (СППС) быў арганізаваны выход у сем’і з мэтай правядзення прафілактычных гутарак.

Дата: 9 июля 2025 в 19:18
18 просмотров

 Выбар за табой: здароўе, бяспека, падтрымка — ініцыятыва «ДАР» і СППС

 У межах міжведамаснага ўзаемадзеяння сацыяльна-псіхолага-педагагічнай службай (СППС) быў арганізаваны выход у сем’і з мэтай правядзення прафілактычных гутарак. Спецыялісты ўзнімалі пытанні адказнасці, псіхалагічнага дабрабыту, разбуральных наступстваў залежнасці і дэструктыўных мадэляў паводзінаў. Бацькам і законным прадстаўнікам былі ўручаны тэматычныя памяткі і лістоўкі, якія дапамагаюць глыбей зразумець пагрозы і знайсці шляхі падтрымкі сваіх дзяцей.

 Дзякуючы сумесным намаганням навучэнцаў і спецыялістаў, прафілактыка становіцца не фармальнай задачай, а жывым інструментам клопату, даверу і ўцягнутасці. Такія ініцыятывы ўмацоўваюць партнёрства паміж школай і сям’ёй у справе фарміравання бяспечнага і ўстойлівага асяроддзя.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.