Тэатр пачынаецца з вешалкі… і з добрай справы

Дата: 13 июля 2025 в 23:37
12 просмотров

 Тэатр пачынаецца з вешалкі… і з добрай справы

Валанцёры атрада «ДАР» даказалі, што дапамога і клопат — гэта таксама мастацтва. Гэтым разам хлопцы накіравалі свае намаганні ў касцюмерную гімназіі, дзе правялі вялікую працу па навядзенні парадку, сартаванні тэатральных строяў і падрыхтоўцы памяшкання да новага творчага сезону.

Валанцёры акуратна расставілі і развесілі сцэнічныя касцюмы, разабралі рэквізіт, ачысцілі паліцы і стэлажы — усё гэта важна, каб будучыя спектаклі пачыналіся з чысціні, камфорту і натхнення. Зладжанасць, уважлівасць і ініцыятыўнасць удзельнікаў атрада чарговы раз паказалі, што тэатр — гэта не толькі сцэна, але і вялікая закулісная каманда.

? Дзякуючы такім акцыям навучэнцы далучаюцца да культурнага жыцця гімназіі, вучацца адказнасці і важнасці каманднай працы. А галоўны высноў — нават просты парадак у касцюмернай можа стаць першым крокам да вялікага мастацтва.

#гимназия36гомель

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.