Удзельнікі валанцёрскага атрада «Дар» гiмназii 36 г.Гомеля пазнаёміліся з адным з самых сучасных і крэатыўных кірункаў дабрачыннай дзейнасці — медыяваланцёрствам.

Дата: 17 июля 2025 в 18:29
16 просмотров

Медыявалантэрства: Дабро праз медыя
У рамках рэспубліканскага лагера «Юны валанцёр–2025» сёння ўдзельнікі валанцёрскага атрада «Дар» гiмназii 36 г.Гомеля пазнаёміліся з адным з самых сучасных і крэатыўных кірункаў дабрачыннай дзейнасці — медыяваланцёрствам.

 Што такое медыяваланцёрства? Гэта валантэрская дзейнасць, накіраваная на асвятленне сацыяльных ініцыятыў, падзей і праектаў праз медыяфарматы: тэксты, фатаграфіі, відэа, публікацыі ў сацсетках і на сайтах. Медыяваланцёры — тыя, хто дапамагае распавесці свету пра добрыя справы, натхняючы іншых далучацца.

 Праект-прэзентацыя ад атрада «Дар»: Удзельнікі распрацавалі анлайн-прэзентацыю, у якой раскрылі ключавыя аспекты медыяваланцёрства, прапанавалі ідэі для залучэння моладзі і прадставілі прыклады паспяховых медыяпраектаў. Гэты рэсурс стане карысным інструментам для школ, моладзевых арганізацый і валанцёрскіх аб’яднанняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.