У рамках міжведамаснага ўзаемадзеяння аглядная камісія, у склад якой увайшлі прадстаўнікі гімназіі, здзейсніла выезд да адзінока  пражываючых грамадзян.

Дата: 17 июля 2025 в 18:34
14 просмотров

Сёння ў рамках міжведамаснага ўзаемадзеяння аглядная камісія, у склад якой увайшлі прадстаўнікі гімназіі, цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Гомельскай абласной клінічнай бальніцы і рамонтна-эксплуатацыйнага ўпраўлення, здзейсніла выезд да адзінока  пражываючых грамадзян.

✅Мэта візіту — аказанне дапамогі людзям пажылога ўзросту, інвалідам і адзінокім пенсіянерам, якім патрэбны кантроль і стварэнне бяспечных умоў пражывання. У ходзе работы камісіі жыхарам былі ўручаны аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі — жыццёва важныя прылады, здольныя прадухіліць трагедыі і павысіць узровень бяспекі.

Такія дзеянні падкрэсліваюць важнасць клопату пра самыя ўразлівыя слаі насельніцтва і неабходнасць узгодненай працы розных устаноў дзеля паляпшэння якасці жыцця пажылых людзей.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.