Бацькоўскія сходы ў 6-х класах

Дата: 31 августа 2025 в 17:43
38 просмотров

Бацькоўскія сходы ў 6-х класах

У нашай гімназіі прайшлі бацькоўскія сходы для вучняў 6-х класаў, якія адбыліся ў цёплай і добразычлівай атмасферы. Сустрэча стала важнай падзеяй у падрыхтоўцы да новага навучальнага года.

 Дырэктар гімназіі Алена Аляксееўна Бярыдзэ пазнаёміла бацькоў з навацыямі, звязанымі з пераходам на другую змену, а таксама падзялілася планамі і прыярытэтамі на новы навучальны год. Асаблівая ўвага была нададзена арганізацыі вучэбнага працэсу, пытанням бяспекі і стварэнню камфортных умоў для навучання.

Бацькі атрымалі магчымасць задаць пытанні, выказаць свае прапановы і адчуць падтрымку з боку педагагічнага калектыву.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.