Вандроўка ў «Парк Жывёлаў» у Баранавічах

Дата: 31 августа 2025 в 17:44
35 просмотров

 Вандроўка ў «Парк Жывёлаў» у Баранавічах

Вучні нашай гімназіі здзейснілі  і захапляльную паездку ў ООО “Парк Жывёлаў”, што знаходзіцца ў горадзе Баранавічы. Гэта адно з самых маштабных месцаў адпачынку і знаёмства з жывёльным светам у Беларусі, дзе прадстаўлена больш за 180 відаў жывёл і птушак.

 Падчас экскурсіі дзеці мелі магчымасць назіраць за жывёламі ў натуральным асяроддзі, даведацца цікавыя факты пра іх, а таксама прыняць удзел у інтэрактыўных забавах. Асаблівае ўражанне пакінулі зоны «Лясныя таямніцы» і «Казачны мір», дзе можна было не толькі паглядзець, але і пакарміць некаторых жывёл.

Паездка спрыяла развіццю экалагічнай культуры, пашырэнню кругагляду і проста падарыла дзецям мноства станоўчых эмоцый. Мы шчыра дзякуем арганізатарам і педагогам, якія зрабілі гэты дзень незабыўным!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.