Педагагічны савет: крок да будучыні гімназіі

Дата: 31 августа 2025 в 17:52
30 просмотров

Сёння ў сценах нашай гімназіі адбыўся педагагічны савет на тэму «Стратэгія развіцця гімназіі: ад якасці адукацыі да сталага поспеху вучня». Удзельнікі абмеркавалі ключавыя напрамкі развіцця навучальнай установы, сярод якіх — павышэнне якасці адукацыйнага працэсу, стварэнне спрыяльнага асяроддзя для самарэалізацыі вучняў і ўмацаванне партнёрства паміж педагогамі, бацькамі і грамадскасцю.

✅Асаблівая ўвага была нададзена пытанням індывідуалізацыі навучання, выкарыстанню сучасных педагагічных тэхналогій і фарміраванню ў вучняў навыкаў, неабходных для паспяховага жыцця ў дынамічным свеце.

✅Педагагічны савет прайшоў у атмасферы канструктыўнага дыялогу і натхнення. Прынятыя рашэнні стануць асновай для далейшага развіцця гімназіі і забеспячэння ўстойлівага поспеху кожнага вучня.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.