Першыя класныя гадзіны ў гімназіі

Дата: 2 сентября 2025 в 21:22
54 просмотра

 “Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню” — першыя класныя гадзіны ў гімназіі

Сёння ва ўсіх класах гімназіі прайшлі яркія і змястоўныя класныя гадзіны, прысвечаныя тэме «Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню». 
✅Гэтае мерапрыемства стала сапраўдным сімвалам пачатку новага навучальнага года, аб’яднаўшы вучняў розных узростаў у агульным імкненні да захавання гістарычнай памяці і традыцый.

Кожныкласныя гадзіны праходзілі ў сваёй атмасферы: ад шчырых размоў і творчых праектаў да інтэрактыўных дыскусій і прэзентацый. Вучні разважалі пра ролю сям’і, культуры і грамадзянскай адказнасці ў фарміраванні асобы, а таксама абмяркоўвалі, як можна перадаваць духоўныя каштоўнасці наступным пакаленням.

 Гэта падзея не толькі аб’яднала школьную супольнасць, але і задала натхняльны тон на ўвесь навучальны год — год адкрыццяў, росту і адказных рашэнняў

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.