Гімназісты сустрэліся з Аляксеем Талаем у Туапсе

Дата: 7 сентября 2025 в 17:06
19 просмотров

Гімназісты сустрэліся з Аляксеем Талаем у Туапсе

Падчас аздараўленчага адпачынку ў Туапсе навучэнцы беларускай гімназіі мелі ўнікальную магчымасць сустрэцца з вядомым паралімпійцам, матывацыйным спікерам і грамадскім дзеячам — Алексеем Талаем

✅Сустрэча прайшла ў цёплай і натхняльнай атмасферы. Алексей падзяліўся сваёй гісторыяй жыцця, расказаў пра цяжкія выпрабаванні, якія яму давялося пераадолець, і пра тое, як вера, сіла духу і падтрымка блізкіх дапамаглі яму стаць тым, кім ён ёсць сёння — прыкладам мужнасці і дабрыні.

Гімназісты з захапленнем слухалі аповед, задавалі пытанні і дзяліліся ўражаннямі. Асабліва кранальным момантам стала размова пра патрыятызм, адказнасць за будучыню краіны і важнасць падтрымкі адзін аднаго.

✅«Вы — надзея нашай краіны. Ніколі не апускайце рукі і памятайце: разам мы можам усё!» — адзначыў Алексей Талай.

✅Сустрэча стала сапраўдным урокам жыцця, які надоўга застанецца ў сэрцах юных беларусаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.