Сустрэча з урачом-псіхіятрам-нарколагам

Дата: 7 сентября 2025 в 17:07
20 просмотров

Сустрэча з урачом-псіхіятрам-нарколагам

▶️Сёння старшакласнікаў нашай школы наведала ўрач-псіхіятр-нарколаг Семучэнка С. Н. У межах прафілактычнай праграмы яна правяла пазнавальную і змястоўную гутарку, прысвечаную захаванню псіхічнага здароўя, прафілактыцы шкодных звычак і фарміраванню адказных паводзін.

✅Падчас сустрэчы вучні атрымалі важную інфармацыю пра ўплыў псіхаактыўных рэчываў на арганізм, а таксама мелі магчымасць задаць пытанні і атрымаць прафесійныя адказы. Такія мерапрыемствы спрыяюць павышэнню асведчанасці моладзі і фарміраванню здаровага ладу жыцця.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.