Школа будучага першакласніка 06.09.2025

Дата: 7 сентября 2025 в 17:16
25 просмотров

Цудоўная навіна для маленькіх гомяльчан! У сонечны суботні дзень у гімназіі №36 імя Івана Мележа пачала дзейнасць Школа будучага першакласніка. 
Будучыя вучні з задавальненнем прыступілі да заняткаў. 
Такія заняткі дапамагаюць дзецям адаптавацца да школьнага жыцця: яны знаёмяцца з настаўнікамі, вучацца паводзінам у класе, развіваюць маўленне і матэматычныя навыкі — усё ў гульнявой форме. Гэта сапраўдны старт у свет ведаў!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.