Гімназісты — удзельнікі шашэчна-шахматнага турніру ў скверы А.А. Грамыкі Сёння вучні нашай гімназіі прынялі ўдзел у спартыўна-масавым

Дата: 14 сентября 2025 в 18:16
16 просмотров

Гімназісты — удзельнікі шашэчна-шахматнага турніру ў скверы А.А. Грамыкі

Сёння вучні нашай гімназіі прынялі ўдзел у спартыўна-масавым мерапрыемстве — шашэчна-шахматным турніры, які праходзіў у маляўнічым скверы імя А.А. Грамыкі.

 Турнір сабраў аматараў інтэлектуальных гульняў розных узростаў. Нашы гімназісты не толькі паказалі добры ўзровень падрыхтоўкі, але і атрымалі каштоўны вопыт, новыя знаёмствы і масу станоўчых эмоцый.

Удзел у такіх мерапрыемствах спрыяе развіццю лагічнага мыслення, уменню прымаць рашэнні і працаваць у камандзе. Асаблівая падзяка арганізатарам за цёплую атмасферу і цікавы фармат спаборніцтваў.

Гарым жаданнем да новых перамог і з нецярпеннем чакаем наступных турніраў!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.