Гімназія №36 г. Гомеля вітала ўдзельнікаў III пленума дзіцячай палаты Гомельскага абласнога савета БРПА

Дата: 14 сентября 2025 в 18:19
14 просмотров

Гімназія №36 г. Гомеля вітала ўдзельнікаў III пленума дзіцячай палаты Гомельскага абласнога савета БРПА

У сценах гімназіі №36 горада Гомеля адбылася цёплая і шчырая сустрэча ўдзельнікаў III пленума дзіцячай палаты Гомельскага абласнога савета Беларускай рэспубліканскай піяне́рскай арганізацыі

Форум сабраў больш за 80 юных актывістаў пад кіраўніцтвам старшыні гомельскага абласнога савета БРПА Сіраж Аксаны Міхайлаўны з розных рэгіёнаў вобласці. Удзельнікі абмяркоўвалі актуальныя пытанні развіцця дзіцячага самакіравання, ініцыятыў і роля БРПА ў выхаваўчай працы.

Юныя актывісты з розных куткоў вобласці былі сардэчна вітаныя навучэнцамі і педагогамі гімназіі. У межах мерапрыемства госці наведалі музей «Беларуская хата», дзе пазнаёміліся з традыцыямі і побытам нашых продкаў, а таксама музей імя братоў Лізюковых, прысвечаны гераічнаму мінуламу і патрыятычнаму выхаванню.

Сустрэча прайшла ў атмасферы сяброўства, узаемапавагі і адкрытага дыялогу. Яна стала яскравым прыкладам таго, як піяне́рская арганізацыя аб’ядноўвае дзяцей і падлеткаў у імкненні да добрых спраў і захавання культурнай спадчыны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.