Шашкі замест смартфона: як вучні гімназіі праводзяць вольны час

Дата: 14 сентября 2025 в 18:31
12 просмотров

 Шашкі замест смартфона: як вучні гімназіі праводзяць вольны час

У гімназіі №36 вучні ведаюць, як цікава і карысна праводзіць час без гаджэтаў. Нават калі выкарыстанне мабільных тэлефонаў абмежавана — гэта не праблема! У нас заўсёды ёсць, чым заняцца.

Асаблівай папулярнасцю карыстаецца гульня ў шашкі. У перапынках паміж урокамі вучні збіраюцца за гульнявымі сталамі, каб праверыць сваю логіку, уважлівасць і стратэгічнае мысленне. Шашкі сталі не толькі спосабам адпачынку, але і сапраўднай традыцыяй, якая аб’ядноўвае дзяцей розных узростаў.

Такі вольны час дапамагае развіваць камунікатыўныя навыкі, вучыць павазе да суперніка і спрыяе стварэнню сяброўскай атмасферы

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.