Памяць жыве ў сэрцах: акцыя «Кветкі Перамогі»

Дата: 14 сентября 2025 в 18:36
15 просмотров

 Памяць жыве ў сэрцах: акцыя «Кветкі Перамогі»

У гімназіі шануюць традыцыі, захоўваюць памяць і выхоўваюць павагу да гераічнага мінулага. У межах агульнагімназічнага праекта «Нашчадкі Вялікай Перамогі» штотыднёва праходзіць патрыятычная акцыя «Кветкі Перамогі».

✅Кожны тыдзень гімназісты ўскладаюць жывыя кветкі да мемарыяльных дошак братам Лізковым і А. Ю. Краўцову — героям, якія аддалі жыццё за мір і свабоду. Гэта не проста ўшанаванне, а глыбокі ўрок памяці, гонару і павагі.

✅Падчас акцыі вучні слухаюць аповеды пра подзвігі герояў, разважаюць пра каштоўнасць міру і ролю кожнага чалавека ў захаванні гісторыі. Так фарміруецца грамадзянская пазіцыя, выхоўваецца патрыятызм і гонар за сваю краіну.??

Гімназія працягвае быць месцам, дзе памяць жыве, а традыцыі перадаюцца ад сэрца да сэрца.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.