Добрая раніца з “Экапалітрай”!

Дата: 14 сентября 2025 в 18:38
15 просмотров

Добрая раніца з “Экапалітрай”!

✅З самага ранку фае гімназіі напаўняецца дзіцячымі ўсмешкамі і цеплынёй — менавіта тут маленькіх вучняў сустракае педагог дадатковай адукацыі Собаль Ілья Вячаслававіч. Яго добразычлівы настрой і шчырая ўвага ствараюць асаблівую атмасферу, у якой кожнае дзіця адчувае сябе жаданым і важным.

✅Малышы з задавальненнем наведваюць гурток “Экапалітра”, дзе праз творчасць і гульню знаёмяцца з прыродай, вучацца беражліва ставіцца да навакольнага асяроддзя, развіваюць эстэтычны густ і фантазію.
 Яны малююць, майструюць, эксперыментуюць з колерамі і матэрыяламі — і ўсё гэта пад чуйным кіраўніцтвам свайго любімага педагога.

“Экапалітра” — гэта не проста гурток, гэта свет дабрыні, творчасці і экалагічнай культуры, які пачынаецца з усмешкі на парозе гімназіі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.