У рамках Тыдня лічбавай бяспекі  прайшлі прафілактычныя гутаркі па папярэджанні кіберзлачынстваў з вучнямі старэйшых класаў

Дата: 19 сентября 2025 в 21:33
19 просмотров

У рамках Тыдня лічбавай бяспекі  прайшлі прафілактычныя гутаркі па папярэджанні кіберзлачынстваў з вучнямі старэйшых класаў.

✅Мерапрыемствы праводзіў аперупаўнаважаны групы супрацьдзеяння кіберзлачыннасці крымінальнай міліцыі АУСТ Савецкага раёна г. Гомеля — Аляксей Мікалаевіч Журавскі.

 Падчас сустрэч навучэнцы даведаліся пра асноўныя тыпы інтэрнэт-пагроз, спосабы абароны асабістых дадзеных, а таксама пра адказнасць за супрацьпраўныя дзеянні ў лічбавай прасторы.
 Асаблівая ўвага была нададзена бяспечным паводзінам у сацыяльных сетках, распазнаванню фішынгавых паведамленняў і недапушчальнасці распаўсюджвання шкоднай інфармацыі.

Такія гутаркі спрыяюць павышэнню ўзроўню прававой і інфармацыйнай культуры вучняў, а таксама фарміраванню адказных паводзін у інтэрнэт-асяроддзі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.