Дзень народнага адзінства ў гімназіі: насычана, змястоўна, патрыятычна

Дата: 19 сентября 2025 в 21:36
21 просмотр

Дзень народнага адзінства ў гімназіі: насычана, змястоўна, патрыятычна

17 верасня вучні гімназіі актыўна далучыліся да мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства. Гэтае свята стала добрай нагодай для таго, каб яшчэ раз задумацца пра каштоўнасць згоды, адзінства і грамадзянскай адказнасці.

 Старшакласнікі прынялі ўдзел у анлайн-тэставанні, якое дазволіла праверыць веды па гісторыі Беларусі, яе дзяржаўных сімвалах і падзеях, што аб’ядноўваюць народ.

 Вучні 8-х класаў сталі ўдзельнікамі круглага стала з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні. Сустрэча праходзіла ў фармаце адкрытага дыялогу, дзе абмяркоўваліся пытанні грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму і значэння Дня народнага адзінства для сучаснай моладзі.

Асаблівым момантам дня стаў падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Г. Лукашэнкі — кніга
✅ «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь», якую атрымалі гімназісты. Гэта сімвалічны жэст, які падкрэслівае важнасць грамадзянскай самасвядомасці і гонару за сваю краіну.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.