Віктарына да Дня народнага адзінства!

Дата: 22 сентября 2025 в 22:49
17 просмотров

Віктарына да Дня народнага адзінства!

Сення ў рамках класнай гадзіны адбылася цікавая і пазнавальная падзея — інтэлектуальная віктарына. Удзельнікамі сталi вучні 9 «Б» і 9 «В» класаў.

Мерапрыемства адразу ж набыло жывы і зацікаўлены характар. Вучні разбіліся на некалькі каманд, каб у здаровай барацьбе праверыць свае веды і эрудыцыю. Пытанні для іх былі падрыхтаваны самыя разнастайныя: ад культуры і геаграфіі нашай краіны да яе багатай гісторыі.

Асаблівую ўвагу арганізатары надалі тэматыцы, прысвечанай гісторыі беларускай дзяржаўнасці. ??Удзельнікі віктарыны актыўна і дакладна адказвалі на пытанні аб сімвалах нашай дзяржавы, важных гістарычных падзеях і людях, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і ўмацаванне незалежнасці Беларусі.

У выніку, дзякуючы роўнай і цвёрдай барацьбе, перамагла дружба і веды! Усе ўдзельнікі атрымалі не толькі прыемныя ўражанні, але і яшчэ больш умацавалі пачуццё ўласнай прыналежнасці да адной вялікай і дружнай сям'і — беларускага народа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.