У рамках праекта «Я. Мая сям’я. Мая Радзіма» ў пятых класах прайшлі заняткі, прысвечаныя ролі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі ў жыцці школьнікаў.

Дата: 22 сентября 2025 в 23:03
17 просмотров

У рамках праекта «Я. Мая сям’я. Мая Радзіма» ў пятых класах прайшлі заняткі, прысвечаныя ролі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі ў жыцці школьнікаў.

Рабяты абмяркоўвалі, што для іх значыць сяброўства ў БРПА, якія традыцыі і мерапрыемствы аб’ядноўваюць калектыў, як арганізацыя дапамагае развіваць пачуццё адказнасці, узаемадапамогі і любові да Радзімы.??????

Асаблівую ўвагу дзеці звярнулі на тое, што БРПА— гэта не толькі значок і ўрачыстыя лінейкі, але і магчымасць рэалізаваць сябе ў добрых справах, быць карысным сваёй гімназіі, сям’і і грамадству.

Заняткі прайшлі ў цёплай і адкрытай атмасферы, дзе кожны мог падзяліцца сваімі думкамі і пачуццямі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.