Нашы настаўнікі – удзельнікі абласнога фестывалю “Педагагічныя надзеі-2025”!

Дата: 22 сентября 2025 в 23:05
14 просмотров

Нашы настаўнікі – удзельнікі абласнога фестывалю “Педагагічныя надзеі-2025”!
Сёлета восень для нашай гімназіі адзначылася яскравой падзеяй – нашыя таленавітыя настаўнікі прынялі ўдзел у абласным фестывалі педагагічнага майстэрства “Педагагічныя надзеі-2025”!

Гэтая пляцоўка стала месцам, дзе лепшыя з лепшых дзеляцца вопытам, і нашыя настаўнікі былі ў самым цэнтры гэтага працэсу!

 Што яны паказалі?
Прадэманстравалі выдатнае валоданне педагагічнымі метадамі, прыёмамі і знаходзілі выхад з самых складаных  вучэбных сітуацый. Гэты досвед – неацэнны для развіцця сучаснай адукацыі.
З гонарам распавялі пра ўнікальныя музейныя праекты, якія яны рэалізуюць у сценах нашай гімназіі. Гэта жывы прыклад таго, як можна рабіць навучанне цікавым, інфарматыўным і незабыўным!
Мы вельмі ганарымся нашымі калегамі! Іх творчы падыход, прафесіяналізм і імкненне да наватарства – гэта сапраўдны скарб для ўсіх нас.
Перамагаць – гэта звычка!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.