Вучні 1-х класаў наведалі тэатр лялек

Дата: 27 сентября 2025 в 20:19
10 просмотров

Сёння вучні 1-х класаў наведалі тэатр лялек

23 верасня для першакласнікаў адбылася незвычайная падзея — яны ўпершыню наведалі тэатр лялек. Гэтае знаёмства з чароўным светам сцэны стала сапраўдным святам для дзяцей.

Маленькія гледачы з захапленнем сачылі за прыгодамі герояў, смяяліся, здзіўляліся і шчыра спачувалі персанажам. Спектакль пакінуў яркія ўражанні і падарыў шмат станоўчых эмоцый.

Пасля прадстаўлення вучні абмяркоўвалі ўбачанае, дзяліліся думкамі і марыць вярнуцца сюды зноў. Такія мерапрыемствы спрыяюць развіццю творчага мыслення, уяўлення і любові да мастацтва.

 Дзень атрымаўся насычаным, пазнавальным і вельмі цёплым!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.